ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка “Репрезентация современного искусства”
Віншуем з 75-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людмілу Міхайлаўну Мыльнікаву!

Лекцыя-канцэрт “Гануся, сардэнька, маё ты каханне”

Лекцыя-канцэрт “Гануся, сардэнька, маё ты каханне”
Іншыя навіны

28 верасня ў галерэі “Лабірынт” адбыўся чарговы канцэрт з цыкла “Нацыянальная музычная спадчына Беларусі”.

Музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі правяла інтэрактыўную лекцыю-канцэрт “Гануся, сардэнька, маё ты каханне”. У цэнтры ўвагі было асэнсаванне сучасных працэсаў у кампазітарскай творчасці і выканальніцтве, якія былі прадстаўлены ў творчай канцэпцыі “музычны ілюзіён”.

Hanusia-1.jpg

Лекцыя прайшла з далучэннем мультымедыйнага кантэнту (аўтар – Ганна Русак), сцэнаграфіі (аўтар – Юліяна Шырмо). У выкананні жаночага вакальнага ансамбля (кіраўнік, хормайстар – Жанна Філіповіч) і струннага квартэта (кіраўнік – Галіна Забышная), салістаў-інструменталістаў (Андрэй Кірычэнка, Паліна Бабіліна), вакалістаў (Аляксей Апановіч, Ірына Папова, Кацярына Сергіевіч, Ганна Дзідзенка) і, вядома ж, усяго складу Музычнай капэлы (мастацкі кіраўнік – Галіна Цмыг) у якасці ілюстрацый былі выкананы і фрагменты твораў Алены Атрашкевіч, Аляксандра Літвіноўскага, Уладзіміра Кур’яна, Самуіла Палонскага, Юрыя Семянякі, Аляксея Туранкова на словы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і інш.

Hanusia-2.jpg


Запрашаем усіх жадаючых на наступны канцэрт “Перад вамі спяваем старадаўнім звычаем”, на якім прагучыць вакальная і харавая музыка беларускіх кампазітараў гісторыка-стылявых перыядаў барока і класіцызму. Слухачы змогуць развучыць творы і ўзяць удзел у выкананні. Сустрэча адбудзецца 26.10.2023 у 18.30.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Лічбавізацыя як трэнд бібліятэчнага развіцця – у эфіры “ЯСНАе TV”

4 Сне 2023

Дзякуючы сучасным IT-рашэнням мяняюцца прынцыпы бібліятэчнай працы: пачынаючы са спосабаў абслугоўвання чытачоў, заканчваючы ўнутранымі кіраўнічымі механікамі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Практычныя заняткі па рабоце з Банкам звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь

5 Сне 2023

1 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшлі практычныя заняткі па рабоце з дзяржаўным інфармацыйным рэсурсам “Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь” для кіраўнікоў і спецыялістаў адміністрацый раёнаў г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Экскурсія для Першамайскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў

1 Сне 2023

30 лістапада па запрашэнні першаснай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Нацыянальную бібліятэку наведалі прадстаўнікі Першамайскай раённай арганізацыі г. Мінска ГА “Беларускае таварыства інвалідаў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прэзентацыя кнігі Ігара Марзалюка “Сімвалы беларускай вечнасці: гісторыя сімвалаў беларускай дзяржаўнасці”

30 Ліс 2023

30 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі Ігара Марзалюка “Сімвалы беларускай вечнасці: гісторыя сімвалаў беларускай дзяржаўнасці”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам