ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Служэнне мастацтву
Паэта Міколу Аўрамчыка блаславілі на творчасць Купала і Колас

Лепшы падарунак – экскурсія

Лепшы падарунак – экскурсія
Іншыя навіны

Навагоднія святы – час цудаў і прыемных сюрпрызаў, калі кожны імкнецца падзяліцца радасцю і душэўным цяплом з блізкім. Нацыянальная бібліятэка Беларусі традыцыйна праводзіць дабрачынныя экскурсіі і іншыя сацыякультурныя мерапрыемствы.

У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” бібліятэку наведалі навучэнцы Барысаўскага, Маладзечанскага, Пухавіцкага, Смалявіцкага, Клецкага, Нясвіжскага раёнаў Мінскай вобласці. Яны сталі ўдзельнікамі абласной акцыі “Новы год з бібліятэкай”, якая праходзіла з 20 снежня 2019 года па 9 студзеня 2020 года.

А напярэдадні Старога Новага года на экскурсіі па Нацыянальнай бібліятэцы пабывалі людзі з парушэннямі зроку – работнікі Навагрудскага філіяла ўнітарнага прадпрыемства “Фільтр” ГА “БелТІЗ” – і іх дзеці. Сем’і змаглі правесці вольны час разам, здзейсніць шпацыр па ўнікальным будынку, даведацца пра тыя паслугі, якія прадастаўляе бібліятэка чытачам з парушэннямі зроку і, вядома, падняцца на аглядную пляцоўку.

Спадзяёмся, што прыемныя ўспаміны пра навагоднія святы, праведзеныя ў НББ, застануцца ў дзяцей і дарослых надоўга, а мы будзем вельмі рады пабачыцца зноў.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.

Навіны

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам