ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ля вытокаў творчасці песняра
Творчыя заняткі “Рыбка”

“Лясная песня” ў правінцыі Чанакале

“Лясная песня” ў правінцыі Чанакале
Іншыя навіны

9 ліпеня ў рамках святкавання Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь і ў памяць аб 80-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў цэнтральнай гарадской галерэі “Махал” у правінцыі Чанакале (Турцыя) пры падтрымцы Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Стамбуле адбылося адкрыццё інфармацыйна-ілюстрацыйнага праекта “Лясная песня”.

Сумесны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь пазнаёміў прысутных на мерапрыемстве з гісторыяй беларускага партызанскага руху праз дакументы таго часу: разнастайныя рукапісныя матэрыялы, лістоўкі, агітплакаты, газеты, фатаграфіі, сюжэтныя замалёўкі, урыўкі з апавяданняў, паэм, вершаў і песень.

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі рэгіянальных уладаў Турцыі, бізнесу, дзеячы культуры, беларуская дыяспара, СМІ.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам