ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Літаратурная бязмежнасць
Лекцыя “Аляксей Сапуноў – царкоўны гісторык”

Магчымасць дакрануцца да казкі

Магчымасць дакрануцца да казкі
Іншыя навіны

1 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшла пілотная экскурсія з элементамі тэатральнай пастаноўкі. Навучэнцаў сярэдняй школы № 121 г. Мінска, якія прыехалі пазнаёміцца з “алмазам ведаў”, сустрэлі экскурсаводы і сапраўдныя тэатральныя лялькі.

Дзеці ўбачылі міні-спектакль аб правілах паводзін у бібліятэцы, самі змаглі ў ім паўдзельнічаць і адчуць сябе акцёрамі тэатра лялек. У школьнікаў была магчымасць разгледзець касцюмы лялек-марыянетак і ўявіць, як яны ствараліся, паціснуць руку лялечнаму хлопчыку і паспрабаваць кіраваць ім.

Для гасцей была падрыхтавана выстаўка кніг аб ляльках і цацках з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Teatr-ekskursija-4.JPG

Новы фармат аказаўся даспадобы маленькім экскурсантам: яны змаглі стаць не толькі слухачамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі экскурсіі, праявіць свае эмоцыі і творчасць.

Запрашаем і вас на экскурсіі ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі.

Тэлефоны для даведак і запісу: (8 017) 293 29 66293 28 53.

Матэрыял пададзены экскурсійна-метадычным аддзелам.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам