21 чэрвеня ў дзіцячым пакоі бібліятэкі адбыліся творчыя заняткі “Мама, тата, я – здаровая сям’я”.
Спачатку маленькім гасцям прадставілася магчымасць, выкарыстоўваючы пластылін, каляровую паперу і дэкаратыўныя элементы, стварыць карціну “Мая сям’я”.
Мэтай мерапрыемства стала фарміраванне ў дзяцей уяўлення пра здароўе, як адной з галоўных каштоўнасцей чалавечага жыцця. Падчас заняткаў дзяўчынкі і хлопчыкі замацавалі навыкі здаровага ладу жыцця, беражлівых адносін да ўласнага здароўя, а таксама веды пра неабходнасць вітамінаў для чалавека.
Дзеці актыўна і з вялікім задавальненнем адгадвалі загадкі, вырашалі галаваломкі, гулялі ў гульні, разміналіся падчас вясёлай фізкультхвілінкі.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай і сяброўскай атмасферы. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі масу станоўчых эмоцый і зарадзіліся добрым настроем.