ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці адзначылі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Структура ХІV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Майстар-клас па “Буквары” А. Клышкі

Майстар-клас па “Буквары” А. Клышкі
Іншыя навіны

24 красавіка ў рамках святкавання 400-годдзя “Буквара” ў Нацыянальнай бібліятэцы быў арганізаваны майстар-клас для студэнтаў факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка.

Сучаснымі навуковымі і метадычнымі напрацоўкамі па навучанні грамаце з будучымі педагогамі падзялілася Любоў Мікалаеўна Карканіца – настаўнік вышэйшай катэгорыі ДУА “Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска”. Педагог правяла майстар-клас “Метады і прыёмы работы з падручнікам «Буквар» А. Клышкі для 1-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання”.

“Буквар” Анатоля Клышкі – адзін з лепшых беларускіх буквароў ХХ – пачатку ХХІ ст., упершыню выдадзены ў 1969 г. і перавыдадзены 23 разы на беларускай, рускай і польскай мовах. Ён атрымаў залаты медаль Міжнароднай лейпцыгскай кніжнай выставы ў 1977 г., а ў 2004-м прызнаны лепшым падручнікам года на выстаўцы ў Франкфурце-на-Майне. Пры стварэнні падручніка аўтар вывучыў больш за 500 буквароў розных краін на розных мовах. У яго буквары шмат казак, загадак, лічылак, прыказак, прымавак, народных прыкмет, рэбусаў, гульняў з гукамі, літарамі, словамі. Разнастайныя тэксты распавядаюць дзецям пра краіну, славутых дзеячаў Беларусі, традыцыі і прыроду.

Удзел у майстар-класе прынялі выкладчыкі і студэнты Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка.
Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам