ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выстаўка "Чэрпаний папір"
Паэт фартэпіяна

Мелодыя сэрца – мелодыя святла

Мелодыя сэрца – мелодыя святла
Іншыя навіны

11 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася літаратурна-музычная вечарына “Мелодыя сэрца – мелодыя святла”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння сусветна вядомага польскага кампазітара Ф. Шапэна (1810–1849).


Нацыянальная бібліятэка Беларусі далучылася да агульнасусветнага працэсу святкавання юбілею заснавальніка польскай класічнай музыкі, кампазітара і піяніста Фрыдэрыка Шапэна і прадставіла ўласны культурны праект – літаратурна-музычную вечарыну “Мелодыя сэрца – мелодыя святла”.

Урачыстае мерапрыемства адкрыў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. Гасцей вечарыны віталі кіраўнік Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА Уладзімір Шчасны, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Генрык Літвін, дырэктар дзіцячай музычнай школы № 3 імя Ф. Шапэна г. Мінска Міхаіл Абражэвіч, загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Фёдар Ястраб.

У рамках літаратурна-музычнай вечарыны адбылася прэзентацыя кніжна-ілюстрацыйнай выстаўкі “Паэт фартэпіяна”, на якой была прадстаўлена разгорнутая юбілейная экспазіцыя: кнігі, ноты, гуказапісы, альбомы, выяўленчыя матэрыялы, камплекты паштовак, электронныя выданні.

Адначасова адкрылася і мастацкая выстаўка “Мелодыя святла”, на якой свае работы, прысвечаныя вялікаму музыканту, прадставілі акварэлісты, жывапісцы, майстры фота і графікі.

Чароўнымі мелодыямі Фрыдэрыка Шапэна ўсіх прысутных парадавалі піяніст-віртуоз Аляксандр Палякоў, вучні дзіцячай музычнай школы № 3 імя Ф. Шапэна г. Мінска, гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.А. Ахрэмчыка, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, удзельнікі ўзорнага тэатра танца дзіцячай харэаграфічнай школы № 1. У вобразе маладога Шапэна выступіў вядучы вечара акцёр і музыкант Міхаіл Зуй.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам