ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Алесь Разанаў: невядомая велічыня
Выйшаў канверт, прысвечаны Міхасю Чароту

Метадычнае суправаджэнне дзейнасці публічных бібліятэк

Метадычнае суправаджэнне дзейнасці публічных бібліятэк
Іншыя навіны

27 кастрычніка ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна адбыўся семінар “Маркетынг у сучаснай бібліятэцы: новыя магчымасці і тэхналогіі” для кіраўнікоў і спецыялістаў раённых і гарадскіх цэнтральных бібліятэк Магілёўскай вобласці.

Нацыянальную бібліятэку ў анлайн-рэжыме на мерапрыемстве прадставілі загадчыца навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Марына Пшыбытка і галоўны бібліятэкар гэтага ж аддзела, куратар па метадычным суправаджэнні дзейнасці бібліятэк Магілёўскай вобласці Наталля Карняйчук.

Марына Пшыбытка прадставіла параўнальны аналіз дзейнасці бібліятэк краіны, пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з “Рэкамендацыямі па метадычным суправаджэнні дзейнасці публічных бібліятэк Рэспублікі Беларусь”, распрацаванымі НББ у 2021 годзе, рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “Аб арганізацыі работы публічных бібліятэк. Праблемы, перспектывы, шляхі развіцця”, акрэсліла асноўныя тэндэнцыі развіцця бібліятэчнай справы ў Рэспубліцы Беларусь.

Удзельнікі намецілі прыярытэтныя напрамкі метадычнай работы бібліятэк.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Святкуем 130-годдзе Максіма Багдановіча разам

3 Сне 2021

Набліжаецца юбілей Максіма Багдановіча – 130 гадоў з дня нараджэння. Супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча прапануюць адзначыць гэтую вялікую дату шэрагам мерапрыемстваў, на любы густ і ўзрост.

Навіны бібліятэк

У пошуках радасці

3 Сне 2021

З 3 снежня па 10 студзеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “У пошуках радасці”, прысвечаная 160-годдзю з дня нараджэння рускага жывапісца, прадстаўніка рускага імпрэсіянізму Канстанціна Аляксеевіча Каровіна (1861–1939).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам