ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Экскурсія да Міжнароднага дня абароны дзяцей
Музычнае жыццё гарадоў Беларусі – Віцебск: па матэрыялах газет 1917 – пачатку 1918 г.

Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2023”

Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2023”
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзяла ўдзел у XVI Міжнароднай канферэнцыі “Central Asia: Інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”, якая адбылася 24–26 мая ў Бухары (Рэспубліка Узбекістан).

У рамках канферэнцыі прайшоў II Форум Садружнасці Незалежных Дзяржаў “Кніга і чытанне – стратэгічны рэсурс развіцця грамадства”, адбыліся пленарнае пасяджэнне, пяць секцыйных пасяджэнняў, круглыя сталы і майстар-класы, а таксама ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання нагрудным знакам “Выдатнік інфармацыйна-бібліятэчнай справы”.

Канферэнцыя была накіравана на далейшае ўдасканаленне супрацоўніцтва інфармацыйна-бібліятэчных устаноў, навучальных устаноў, архіваў, музеяў і іншых арганізацый у галіне распрацоўкі і прымянення электронных інфармацыйных рэсурсаў у сферах навукі, адукацыі, культуры і бізнесу, пошук рашэнняў праблем бібліятэчнай справы, яе інавацыйнага развіцця. Форум накіраваны на аб’яднанне сумесных намаганняў спецыялістаў інфармацыйна-бібліятэчнай, выдавецка-паліграфічнай сферы і кніжнага гандлю па папулярызацыі чытання ў краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, распрацоўку і выяўленне найбольш паспяховых метадычных праектаў па развіцці культуры чытання.

У мерапрыемствах узялі ўдзел каля 400 спецыялістаў з Узбекістана і больш чым 50 замежных дэлегатаў. Сярод іх – вучоны сакратар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс, якая расказала аб сацыякультурнай дзейнасці нашай бібліятэкі па папулярызацыі кнігі і чытання.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі: Агенцтва інфармацыі і масавых камунікацый пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан; Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД; Нацыянальная бібліятэка Узбекістана імя Алішэра Наваі; Агенцтва “Узархіў”; Ташкенцкі ўніверсітэт інфармацыйных тэхналогій імя Мухамада ал-Харазмій; Дзяржаўны інстытут мастацтваў і культуры Узбекістана.

Матэрыял пададзены Наталляй Есіс, вучоным сакратаром НББ.

Навіны

Літаратурны дыктант упершыню прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

23 Вер 2023

23 верасня ўпершыню на пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі адбылася міжнародная асветніцкая акцыя ў падтрымку кнігі і чытання “Літаратурны дыктант”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Візіт дэлегацыі Растоўскай вобласці

22 Вер 2023

22 верасня ў рамках правядзення Дзён культуры Растоўскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь Нацыянальную бібліятэку наведала дэлегацыя на чале з першым намеснікам губернатара Растоўскай вобласці Ігарам Гуськовым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Азербайджана адзначыла свой юбілей

22 Вер 2023

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Азербайджана імя М.Ф. Ахундава.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вэбінар па тэхналогіях дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк

21 Вер 2023

20 верасня адбыўся вэбінар па тэме “Тэхналогіі дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці ўстаноў культуры (бібліятэк)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Канферэнцыя “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыя і сучаснасць”

22 Вер 2023

Навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да 525-годдзя г. Дзятлава, была арганізавана Інстытутам гісторыі НАН Беларусі сумесна з Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам у рамках выканання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў “Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы” на 2021–2025 гг.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам