ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека ў маім жыцці
Жыццё не па хлусні

Міжнародны дыскуcійны семінар

Іншыя навіны

26-29 лістапада 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Польшчы (Варшава, Рэспубліка Польшча) адбыўся міжнародны дыскуcійны семінар “Новая роля нацыянальных бібліятэк. Прадстаўленне комерцыйных сервісаў грамадскага карыстання”.


У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі васьмі краін Еўропы: Беларусі, Балгарыі, Казахстана, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Румыніі. Рэспубліку Беларусь прадставіла намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Кірухіна Людміла Генадзеўна, якая выступіла з прэзентацыяй віртуальных паслуг Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: віртуальнага цэнтра прававой інфармацыі, віртуальнай даведачнай службы “Спытай бібліятэкара”, віртуальнай чытальнай залы, віртуальнай экскурсіі па бібліятэцы.

Удзельнікі семінара абмяняліся вопытам у сферы ўзаемадзеяння бібліятэк, прадстаўлення камерцыйных сервісаў інтэрнету ў бібліятэках, абмеркавалі пытанне камерцыялізацыі апрацоўкі нацыянальнай бібліяграфіі.

У межах семінара адбыўся Форум выдаўцоў, на якім Кірухіна Л.Г. прадэманстравала друкаваную

і электронную выдавецкую прадукцыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

 

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам