ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Віншаванне Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь
Яркая постаць літаратуразнаўчай навукі

Міжнародны кангрэс “Нацыянальная бібліятэка як феномен культуры”

Міжнародны кангрэс “Нацыянальная бібліятэка як феномен культуры”
Іншыя навіны

5–7 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў міжнародны кангрэс “Нацыянальная бібліятэка як феномен культуры”, прымеркаваны да 90-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


З прывітальным словам на адкрыцці кангрэса выступілі міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка, намеснік генеральнага дырэктара ЮНЕСКА па пытаннях камунікацыі і інфармацыі Яніс Каркліньш, намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Шадко, намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Васіль Будкевіч, акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Каваленя.

У рамках кангрэса адбыліся рэгіянальныя кансультацыі ЮНЕСКА па пытаннях адкрытага доступу да навуковай інфармацыі і даследаванняў, XIV пасяджэнне Некамерцыйнага партнёрства “Бібліятэчная асамблея Еўразіі”.

Акрамя таго, праводзіліся сесіі “Стратэгія развіцця бібліятэчнай справы ў кантэксце рэалізацыі дзяржаўных і галіновых праграм”, “Інфармацыйная інфраструктура і міжбібліятэчнае ўзаемадзеянне”, “Менеджмент бібліятэчнай дзейнасці ва ўмовах інфарматызацыі грамадства”.

Адбыліся таксама VIII Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні “Гістарычныя кніжныя калекцыі ў часе і прасторы”, міжнародны круглы стол “Захаванне гістарычнай кніжнай калекцыі Беларусі”. Асобны круглы стол быў прысвечаны першаму дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Іосіф Бенцыянавіч Сіманоўскі: чалавек – эпоха".

У рамках мерапрыемства прайшло ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскага мультыпраекта “Бібліятэка”. Ён уключае культурна-асветніцкую выстаўку “Гісторыя пісьменнасці”, кніжную выстаўку-прагляд “Кніга ў выяўленчым мастацтве”, кніжна-ілюстрацыйную выстаўку “Храмы часу, памяці, думкі”, мастацкую выстаўку "Слова", выстаўку каліграфіі, экспазіцыю "Сучасная арт-кніга" і фотавыстаўку "Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў прасторах часу".

Удзельнікі кангрэса – звыш 400 спецыялістаў у галіне бібліятэчнай справы і інфармацыі з трыццаці краін свету, прадстаўнікі дзяржаўных органаў кіравання ў сферы культуры, дырэктары і кіруючыя спецыялісты бібліятэк, музеяў, выдавецтваў, устаноў адукацыі, грамадскіх арганізацый – абмеркавалі ролю бібліятэк у інфармацыйнай прасторы, формы ўзаемадзеяння нацыянальных бібліятэк, пытанні адкрытага доступу да навуковай інфармацыі.

Міжнародны кангрэс “Нацыянальная бібліятэка як феномен культуры” спрыяе абмену вопытам паміж спецыялістамі, выпрацоўцы сумесных рашэнняў актуальных праблем у галіне бібліятэчнай справы, што забяспечыць развіццё свабоднага і раўнапраўнага доступу да інфармацыі і ведаў.

Арганізатарамі міжнароднага кангрэса выступілі: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры, Некамерцыйнае партнёрства “Бібліятэчная асамблея Еўразіі”, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.

Праграма кангрэса

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам