ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Наперадзе Парыж, за вокнамі Еўропа”: свежы погляд галерэі “БРАМА”
Літаратурныя чытанні “Зімовая паэзія”

Музейна-адукацыйная праграма “Якуб Колас – за навуку!”

Музейна-адукацыйная праграма “Якуб Колас – за навуку!”
Іншыя навіны

Музей кнігі бібліятэкі да 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа ў Год навукі прапануе музейна-адукацыйную праграму для школьнікаў пачатковых класаў.


Якуб Колас пакінуў яркі след у беларускай дзіцячай літаратуры. Свой шлях дзіцячага пісьменніка ён пачаў у 1909 г. выданнем кнігі “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”. З таго часу на працягу амаль 50 гадоў ён плённа працаваў на ніве дзіцячай літаратуры.

У аснове праграмы “Якуб Колас – за навуку!” – дзве кнігі класіка: “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” (1909) і “За навуку!” (1976). Курс прадугледжвае чатыры сустрэчы – чатыры дні навукі (“дзень навукі” – як у апавяданні “Школа” ў кнізе “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”). Кожны “дзень навукі” будзе знаёміць дзяцей з новымі вершамі і апавяданнямі Я. Коласа і будзе для іх пазнавальным, цікавым і інтэрактыўным.

1-я сустрэча – “Першы дзень навукі”
Вучні даведаюцца пра жыццё Я. Коласа, пра тое, што ён быў настаўнікам і пісаў кніжкі для дзяцей. Знаёмства з апавяданнем “Школа” дазволіць ім параўнаць школьнае жыццё ў мінулым і сёння.

2-я сустрэча – “Другі дзень навукі”
Апавяданне “Як выдумляюцца страхі” раскрые сакрэт з’яўлення страхаў у людзей. Падчас актыўнай размовы вучні высветляць, чым пужалі дзяцей ў мінулым і цяпер. Элементы арт-тэрапіі, якія будуць выкарыстаны на занятках, кожнаму дадуць алгарытм пазбаўлення ад свайго страху.

3-я сустрэча – “Трэці дзень навукі”
Чаму вучаць нас казкі? Дзеці паразважаюць на гэтую тэму, калі прачытаюць казку “Дурань” і пашукаюць адказ на пытанні: што такое розум і як яго развіць.

4-я сустрэча – “Чацвёрты дзень навукі”
Вершы спрыяюць развіццю прыгожага маўлення і памяці. Кожны вучань зможа паспрабаваць свае сілы ў дэкламаванні верша “На рэчцы зімой”.

Кантактная інфармацыя і папярэдні запіс на заняткі:
Ірына Аляксандраўна Юдзіна
, бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства,
тэлефоны: (8 017) 293 26 11, (8 029) 271 07 73,
е-mail: yudzina.art@yandex.ru

Навіны

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам