ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Юрый Гагарын: Бачыў я Беларусь. Яна прыгожа глядзіцца з космасу і асабліва цудоўная зблізку
Творчыя заняткі “Галінка сакуры”

Музейныя заняткі “Часопісы? Вельмі цікава!”

Музейныя заняткі “Часопісы? Вельмі цікава!”
Іншыя навіны

10 красавіка ў бібліятэцы прайшлі музейныя заняткі “Часопісы? Вельмі цікава!”. Дзеці і бацькі здзейснілі захапляльнае паглыбленне ў свет часопісаў.

Што мы ведаем пра часопісы (журналы)? Аказваецца, яны такія розныя і іх так шмат! Ёсць школьныя журналы, дзе настаўнікі выстаўляюць адзнакі. Ёсць часопісы, якія можна выпісаць на пошце ці купіць у кіёску. У чым іх адрозненне ад кніг, газет і інтэрнэт-выданняў? Усе гэтыя пытанні абмеркавалі разам на занятках.

Адным з першых часопісаў у Еўропе стаў “Journal des savants”, які выдаваўся ў Парыжы з 1665 года. Удзельнікі заняткаў змаглі яго ўбачыць, бо некаторыя нумары захоўваюцца ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі.

Дзеці пазнаёміліся з сучасным часопісам для дзяцей “Дуду”. Іх чакалі цікавыя заданні і коміксы. Сапраўдным сюрпрызам для ўдзельнікаў сталі “ажыўшыя” песні са старонак часопіса. У госці ў бібліятэку прыехалі ўзорны ансамбль народнай песні “Святкі” (кіраўнік М.І. Рудкоўская, акампаніятар К.А. Парынгоўская) і вакальная група “Первоцвет” Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа (мастацкі кіраўнік А.І. Дрык, аранжыроўшчык А.К. Шыла).

Мерапрыемства было арганізавана ў рамках праекта “Клуб кніжных прафесараў”.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам