ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
21 лютага 1945 года. 78 дзён да Перамогі
Сустрэча з адвакатам аб захаванні інтарэсаў непаўналетніх пры разводзе і падзеле маёмасці

Музейныя заняткі да Дня роднай мовы

Музейныя заняткі да Дня роднай мовы
Іншыя навіны

У музеі кнігі адбыліся заняткі, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.

У гэты дзень ва ўсім свеце асабліва гучыць заклік зберагчы кожную мову як увасабленне ўнікальнага светабачання, як жывую і найкаштоўнейшую спадчыну народаў. Свята роднай мовы накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці, спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый.

Музейныя заняткі ўключалі:

  • знаёмства з рукапіснымі і друкаванымі кніжнымі помнікамі на беларускай мове, створанымі рознымі алфавітамі: кірылічным, лацінскім і арабскім;
  • чытанне і абмеркаванне цытат пра родную мову знакамітых дзеячаў Беларусі;
  • камандную гульню па складванні цытат па памяці;
  • стварэнне свайго дызайнерскага плаката з цытытай пра беларускую мову.

Заняткі адбыліся дзякуючы актыўнаму ўдзелу вучняў 6 “А” класа сярэдняй школы № 160 г. Мінска і настаўніцы Марыне Міхайлаўне Бурай.

Заняткі арганізаваны ў межах праекта “У госці да кніг”.

Матэрыял прадастаўлены навукова-выдавецкім аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам