ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Падрыхтавана да друку кніга “Скарбы зямлі беларускай”
Творчыя заняткі “Восеньскія кветкі”

Музейныя заняткі “Добрыя казкі”

Музейныя заняткі “Добрыя казкі”
Іншыя навіны

9 кастрычніка ў музеі кнігі ў межах праекта “Клуб кніжных прафесараў” адбылася сустрэча для дзяцей і іх бацькоў з пісьменніцай Аленай Міхаленка.

Алена Міхаленка – аўтар паэтычных і празаічных кніг, якія вельмі любяць дзеці. Сярод іх – знакамітыя паэтычныя перакладанні жыццяў святых (“Сказание о житии преподобной Евфросинии, игуменьи и княжны Полоцкой”, “Матушка Ксения”), празаічныя зборнікі “Дорога в Рождество”, “Детям о Родине” і многія іншыя. Цікава, што пісьменніца скончыла фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і займаецца выкладаннем фізікі ў школе.

На сустрэчы з юнымі чытачамі Алена Міхаленка выступіла як казачніца і прэзентавала сваю новую кнігу “Добрыя казкі” на беларускай мове. У мерапрыемстве ўзяла ўдзел таксама мастачка кнігі Вольга Міхаленка. Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся са зместам і мастацкім афармленнем выдання, выканалі творчыя заданні, пагутарылі з аўтарам і мастаком, атрымалі аўтографы на памяць разам з незабыўнымі ўражаннямі.

У фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваюцца “Добрые сказки” на рускай мове (першае выданне 2008 г., перавыданні 2011 і 2014 гг.), “Добрыя казкі” (2021) на беларускай мове ў перакладзе самога аўтара, якія ўпершыню выйшлі з ілюстрацыямі Вольгі Міхаленкі. Падчас мерапрыемства пісьменніца зрабіла Нацыянальнай бібліятэцы падарунак: перадала ў фонд сваю кнігу, якая ў перакладзе на сербскую мову атрымала назву “Приче о доброти” і была выдадзена ў сталіцы Сербіі ў 2019 г.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам