ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выйшла персанальная энцыклапедыя “Уладзімір Караткевіч”
Сняжынка

Музейныя заняткі “Рукапісная кніга”

Музейныя заняткі “Рукапісная кніга”
Іншыя навіны

23 студзеня ў “Клубе кніжных прафесараў” адбыліся музейныя заняткі “Рукапісная кніга”.

У даўнія часы кніга была зусім не падобная на сучасную. У музеі кнігі ўдзельнікі пазнаёміліся з асноўнымі формамі і матэрыяламі кнігі, тыпамі пісьма, а таксама з асаблівасцямі мастацкага афармлення рукапісаў.

У экспазіцыі юныя даследчыкі ўбачылі арыгінальныя рукапісныя кнігі і пагарталі факсімільныя выданні першых айчынных рукапісных помнікаў.

Ці цяжкая праца рукапісца? Чым і на чым пісалі ў даўніну? На гэтыя і іншыя пытанні дапытлівыя наведвальнікі атрымалі адказы.

Дзеці стварылі сваё ўнікальнае пяро і “ператварыліся” ў рукапісцаў.

Наступныя заняткі – “Факсіміле” – маюць адбыцца 30 студзеня.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам