ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар па выкарыстанні магчымасцей платформы Web of Science
Музейныя заняткі “Кніжныя аправы”

Музейныя заняткі “Ёган Гутэнберг”

Музейныя заняткі “Ёган Гутэнберг”
Іншыя навіны

У лютым у музеі кнігі ў рамках праекта “Клуб кніжных прафесараў” былі арганізаваны заняткі “Ёган Гутэнберг”, прысвечаныя вынаходству кнігадрукавання ў Еўропе і дзейнасці нямецкага першадрукара.

Удзельнікі сустрэчы паразважалі, якую ролю адыграла стварэнне кнігадрукавання ў развіцці чалавецтва і чаму вынаходніцтва друку – адно з найважнейшых дасягненняў цывілізацыі. У Еўропе ў сярэднія вякі, звычайна ў кляштарах, кнігі перапісвалі ад рукі. Часта перапісчыкі трацілі гады на адну кнігу. У нямецкім горадзе Майнцы Ёган Гутэнберг вынайшаў тэхніку друку з дапамогай рухомых літар. Ім быў фактычна закладзены тэхнічны падмурак для будучых зменаў у галіне культуры і навукі. На занятках дзеці не толькі даведаліся, што такое літара, але і самі змаглі пабыць у ролі наборшчыкаў тэксту.

Юныя “прафесары” таксама даведаліся, што такое інкунабулы, ініцыялы і шрыфты. У XV–XVІ стагоддзях друкары выраблялі мноства друкаваных шрыфтоў, якія сталі асновай для сучасных. На занятках у гульнявой форме дзеці навучыліся бачыць іх разнастайнасць.

Знаёмства з гісторыяй еўрапейскага кнігадрукавання адбывалася з дапамогай дыялогу, гульняў і творчасці.


Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам