ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Заняткі “Цікава пачытаць”: кніга “Моя Беларусь. Атлас для детей”
Вывучэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь з дапамогай інфармацыйна-прававых сістэм

Музыканты-аматары запрашаюць

Музыканты-аматары запрашаюць
Іншыя навіны

Працягваюцца традыцыйныя суботнія сустрэчы з музычнай супольнасцю “Свет класічнай музыкі”!

Нас чакае выкананне музыкантамі-аматарамі шэдэўраў акадэмічнай музыкі, дапоўненае маляўнічай прэзентацыяй з расказамі аб выкананых творах.

9 верасня тэматыкай канцэрта стане музыка заходнееўрапейскіх кампазітараў. Нас чакаюць шэдэўры Баха, Гендэля, Моцарта, Бетховена, Мендэльсона, Шумана, Ліста, Штрауса, Грыга і іншых кампазітараў, займальныя факты з біяграфій і гісторыі стварэння выкананых твораў.

Праграма канцэрта-лекцыі 

Уваход – па чытацкім білеце або пропуску сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Вэбінар па тэхналогіях дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк

21 Вер 2023

20 верасня адбыўся вэбінар па тэме “Тэхналогіі дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці ўстаноў культуры (бібліятэк)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя з Камчацкага краю

20 Вер 2023

Візіт дэлегацыі з Камчацкага краю Расійскай Федэрацыі быў прымеркаваны да маючага адбыцца 170-годдзя Петрапаўлаўскай абароны – адной з найбольш значных падзей Крымскай вайны 1853–1856 гг.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка на беларуска-расійскай дыскусійнай пляцоўцы ВНУ культуры і мастацтваў

21 Вер 2023

Дыскусійная пляцоўка “Устойлівае развіццё бібліятэк ва ўмовах культурнай і лічбавай інтэграцыі” прайшла 14 верасня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рамках міжнароднага кангрэса “ВНУ культуры і мастацтваў у міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве: глабальныя выклікі і стратэгія дзеянняў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Запрашаем вас на новую экскурсію па Нацыянальнай бібліятэцы – “Таямніцы “алмаза ведаў”

21 Вер 2023

Падчас новай унікальнай экскурсіі госці не толькі пазнаёмяцца з гісторыяй Нацыянальнай бібліятэкі, але і атрымаюць выключную магчымасць пабываць у самым яе сэрцы – на адным са шматлікіх паверхаў фондасховішча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Белая ластаўка Беларусі

20 Вер 2023

Юбілейная выстаўка “Белая ластаўка Беларусі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы і перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ніны Мацяш (1943–2008), праходзіць з 20 верасня па 30 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам