ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Больш пляцовак – больш наведвальнікаў
Уладзімір Ліпскі: “Мы захоўваем у «Вясёлцы» высокую планку літаратурнага майстэрства”

Мы лепшыя з лепшых: падведзены вынікі працы першасных арганізацый РГА “Белая Русь” Першамайскага раёна

Мы лепшыя з лепшых: падведзены вынікі працы першасных арганізацый  РГА “Белая Русь” Першамайскага раёна
Іншыя навіны

25 студзеня ў бібліятэцы прайшла акцыя-свята “Мы лепшыя з лепшых!” Першамайскай раённай г. Мінска арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання “Белая Русь”.

У рамках мерапрыемства адбылася цырымонія ўзнагароджання першасных арганізацый Першамайскага раёна па выніках агляду-конкурсу за 2017–2018 гады.

У намінацыі “Лепшыя першасныя арганізацыі ўстаноў навукі і культуры” пераможцам стала першасная арганізацыя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У завяршэнні акцыі-свята прайшло ўрачыстае ўручэнне членскіх білетаў тым, хто ўступае ў арганізацыю “Белая Русь”. Сярод іх супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – Таццяна Хадасевіч, Святлана Гаўрылава, Юлія Кісялёва, Святлана Чарвякова, Марыя Дамоўская, Ірына Іоська.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам