ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Францыск Скарына – наш першадрукар!
Тысячагадовы Брэст – культурная сталіца СНД

На экскурсіі ў Нацыянальнай бібліятэцы пабывала прадстаўнік ЮНЕСКА

На экскурсіі ў Нацыянальнай бібліятэцы пабывала прадстаўнік ЮНЕСКА
Іншыя навіны

20 чэрвеня бібліятэку наведала намеснік Генеральнага дырэктара ЮНЕСКА па грамадскіх і гуманітарных навуках Нады Аль-Нашыф.

Для госці, якая прыехала ў Мінск для ўдзелу ў цырымоніі адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў, была праведзена экскурсія па будынку бібліятэкі, у час якой яна пазнаёмілася з незвычайнай архітэктурай “беларускага алмаза” і больш даведалася пра яго інфармацыйныя рэсурсы, у тым ліку пра віртуальны праект “ЮНЕСКА і Беларусь: вехі супрацоўніцтва”, падрыхтаванага да 65-годдзя ўступлення рэспублікі ў міжнародную арганізацыю.

У рамках візіту адбылася сустрэча высокага госця з намеснікам міністра культуры С.І. Шарамецьевым. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з ЮНЕСКА.

Таксама спадарыня Нады Аль-Нашыф азнаёмілася з экспанатамі музея кнігі і пакінула запіс у кнізе ганаровых гасцей.

Прыемным заканчэннем экскурсіі стала наведванне агляднай пляцоўкі бібліятэкі, з якой адкрываецца цудоўная панарама сталіцы.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам