ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Новае выданне ў дапамогу спецыялістам бібліятэчнай справы
Гавары са мной па-беларуску...

На роднай мове: у бібліятэцы прагучалі ўрыўкі з канстытуцый 27 краін свету

На роднай мове: у бібліятэцы прагучалі ўрыўкі з канстытуцый 27 краін свету
Іншыя навіны

21 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы адбылося мерапрыемства, прысвечанае 25-годдзю прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Арганізатары – Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У бібліятэцы прагучалі ўрыўкі з канстытуцый (асноўных законаў) 27 краін на англійскай, беларусскай, італьянскай, латвійскай, літоўскай, польскай, рускай, славацкай, украінскай, фінскай, японскай і іншых мовах свету. У мерапрыемстве прынялі ўдзел  прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, міжнародных арганізацый, члены Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі адзначыў, што Бацькаўшчына, сям’я, традыцыя – гэта не проста словы, а сталыя асновы існавання суверэнных народаў, якія могуць на роднай мове з годнасцю прадстаўляць сябе ў свеце.

Міністр замежных спраў, старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Макей падкрэсліў, што наша мова з’яўляецца важнай рысай этнічнага самаўсведамлення беларусаў, важкім падмуркам дзяржаўнасці, пасля чаго прачытаў Прэамбулу Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікаў і гасцей мерапрыемства чакала выстаўка канстытуцый розных краін свету з фондаў бібліятэкі і экскурсія па выстаўцы “«Маніхфэст» Рэспублікі”, прымеркаванай да 100-годдзя абвяшчэння БССР і размешчанай у музеі кнігі.

Мерапрыемства суправаджалася выступленнямі вакалістаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Матэрыял прадастўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам