ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Завершана выданне трохтомнай персанальнай энцыклапедыі “Янка Купала”
У Гродне прэзентавалі факсіміле першага ў свеце буквара на славянскай мове

На выстаўцы “«Маніхвэст» Рэспублікі” можна ўбачыць унікальныя дакументы

На выстаўцы “«Маніхвэст» Рэспублікі” можна ўбачыць унікальныя дакументы
Іншыя навіны

21 снежня ў музеі кнігі адбылося адкрыццё выстаўкі “«Маніхвэст» Рэспублікі”, прымеркаванай да 100-годдзя абвяшчэння БССР.

Мерапрыемства было арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь.

На адкрыцці выставы выступілі намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша, галоўны спецыяліст Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Бацян, дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Андрэй Дземянюк, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Валянцін Мазец. Выступоўцы адзначылі важнасць юбілею БССР у кантэксце станаўлення сучаснай беларускай дзяржаўнасці, падкрэслілі неабходнасць звароту да гістарычных крыніц, іх вывучэння, захавання і дэманстравання шырокаму колу грамадскасці.

Для ўдзельнікаў урачыстага адкрыцця, наведвальнікаў і гасцей мерапрыемства была праведзена экскурсія па выстаўцы «“Маніхвэст” Рэспублікі». Падчас знаёмства з экспазіцыяй загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Анатоль Сцебурака і загадчык сектара музейнай дзейнасці Таццяна Захарава распавялі пра ўнікальныя дакументы і рарытэтныя экспанаты, якія адлюстроўваюць не толькі абвяшчэнне ССРБ, але і іншыя лёсавызначальныя падзеі ў гісторыі нашай краіны той эпохі (ад Першага Усебеларускага з’езда і БНР да стварэння ЛітБелССР і Польска-савецкай вайны 1919–1921 гг.). Сярод унікальных матэрыялаў - дакументы са знакамітым “Маніхвэстам” 1919 г., рукапісы Зміцера Жылуновіча (Цішкі Гартнага), рарытэтныя кнігі, газеты, часопісы, паштоўкі і карты дзяржаўных меж той эпохі з фондаў бібліятэкі і архіва.

Выстаўка будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 15 сакавіка 2019 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы музея.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 85.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Навіны

Напярэдадні 50-годдзя Першамайскага раёна ўзнагароды за прафесіяналізм уручылі супрацоўнікам бібліятэкі

25 Чэр 2019

24 чэрвеня прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне супрацоўнікаў прадпрыемстваў і арганізацый Першамайскага раёна г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пяць вершаў Адаму Міцкевічу

25 Чэр 2019

У Баранавічах у выдавецтве Алены Хахол выйшла з друку невялікая, але сімпатычная і арыгінальная кніжачка “Адам Міцкевіч”. Яна складаецца з пяці вершаў, прысвечаных Адаму Міцкевічу – класіку польскай і беларускай літаратуры. Аўтар вершаў – сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і настаўніца Таццяна Яцук, якая жыве ў Баранавічах.

Навіны бібліятэк

Адкрыты бясплатны доступ да рэсурсу Cochrane Library

24 Чэр 2019

Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі паведамляе, што на тэрыторыі Беларусі на працягу 2019 года для ўсіх арганізацый адкрыты бясплатны доступ да электроннага інфармацыйнага рэсурсу Cochrane Library.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Выйшла кніга, прысвечаная II Еўрапейскім гульням

23 Чэр 2019

Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” падрыхтавала і выпусціла ў свет кнігу на беларускай і англійскай мовах “Спорт вышэйшых дасягненняў. ІІ Еўрапейскія гульні – свята міру, спорту, дружбы народаў Еўропы” ў серыі “Беларусь спартыўная”. Кніга атрымалася не проста цікавая, а ў многіх адносінах пазнавальная, з адмысловым высокамастацкім афармленнем.

Навіны бібліятэк

Тры кнігі Васіля Быкава выйшлі па-ўкраінску ў выдавецтве "Знання"

22 Чэр 2019

Штогадовы ўкраінскі “Книжковий Арсенал” з’яўляецца выдатнай пляцоўкай для творчых кантактаў пісьменнікаў усяго сусвету. Сёлетні форум творцаў мастацкага і навуковага слова праходзіў пад дэвізам “Суседства: пытанні супольнага жыцця на аснове дамоўленасцей і блізкіх каштоўнасцей”.

Навіны бібліятэк

111