ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыты доступ да базы даных SAGE Research Methods Online
Фаўна і флора рэк, азёр і балот

Нарада з удзелам дырэктараў бібліятэк ВНУ

Іншыя навіны

2 лютага ў рамках мерапрыемстваў Савета бібліятэк па інфармацыйным узаемадзеянні адбылася нарада з удзелам дырэктараў бібліятэк вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.


Пад час сустрэчы былі абмеркаваны наступныя пытанні:

  1. Аб карпаратыўным набыцці баз даных на 2012 г.
  2. Аб узаемадзеянні электронных інфармацыйных рэсурсаў:
    • зводнай базы даных артыкулаў;
    • зводнай базы даных "Вучоныя Беларусі".
  3. Аб інтэграцыі работы Фундаментальнай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з аўтарамі дысертацый.
  4. Аб мяркуемых змяненнях ў складзе рабочых груп выканаўчага камітэта Савета бібліятэк па інфармацыйным узаемадзеянні.

Усе ўдзельнікі нарады праявілі вялікую цікавасць да пытанняў, якія абмяркоўваліся; выступілі з ініцыятывамі і прапановамі, накіраванымі на ўдасканаленне карпаратыўнага ўзаемадзеяння па набыцці баз даных; выказалі зацікаўленасць ва ўдзеле ў якасці партнёраў у фарміраванні зводнай базы даных артыкулаў і зводнай базы даных "Вучоныя Беларусі".

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам