ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар у РНТБ па рэсурсах ВЧЗ
Семінар у "МІПСА" па рэсурсах ВЧЗ

Натхненне па-за сценамі: выстаўка брэсцкай мастачкі Марыі Рэдко

Натхненне па-за сценамі: выстаўка брэсцкай мастачкі Марыі Рэдко
Іншыя навіны

31 кастрычніка ў бібліятэцы адкрыецца выстаўка жывапісу Марыі Рэдко “Каля хаты”.


Што кідаецца ў вочы, калі вы выходзіце за парог хаты? Быццам бы ўсё звыкла. Аднак… навакольны свет больш цікавы і незвычайны, чым часам здаецца. Пакідаючы межы сваёй утульнай бяспечнай прасторы, мы трапляем у зменлівую рэчаіснасць, поўную прыгод, новых знаёмстваў і адкрыццяў. Пра гэта і не толькі – выстаўка таленавітай мастачкі з Брэста Марыі Рэдко.

Большасць прадстаўленых карцін створана падчас пленэраў у перыяд з 2016 па 2017 год. Грэчаскія Афіны, шумны Кішынёў Малдовы, маленькія вёсачкі Брэстчыны – Стойлы, Бездзеж і Какорыца... Кожнае месца, горад мае свой непаўторны дух, адметную атмасферу, якія мастак адчувае і потым перадае ў сваіх карцінах. На выстаўцы можна ўбачыць і партрэтны жывапіс – дзяўчаты з кветкамі, напісаныя з натуры. Спалучыўшы два ідэальныя кампаненты – прыгажосць дзяўчыны і прыгажосць прыроды, мастачка дадае ў кампазіцыю штосьці таямнічае і нерэальнае.

Выстаўка “Каля хаты” − гэта новы віток развіцця не толькі светаўспрымання Марыі Рэдко, але і тэхнічных прыёмаў жывапісу, які стаў больш “штрыховачным” і графічным. Год таму дзяўчына ўдзельнічала як мастак-аніматар у маляванні першага ў свеце поўнаметражнага анімацыйнага фільма “Ван Гог. З любоўю, Вінцэнт”. Гэты вопыт моцна паўплываў на яе творчасць – з часам у стылі маладой мастачкі пачаў выяўляцца почырк галандскага генія.

Вернісаж пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх).

31 кастрычніка ўваход на выстаўку свабодны, з 1 лістапада – складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Атрымаць асалоду ад прыгожых работ Марыі Рэдко можна да 15 снежня 2017 года.

Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 23.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам