ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сфарміравана праграма Х Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”
Адкрыта рэгістрацыя на кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на міжнароднай выставе “TIBO-2022”

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на міжнароднай выставе “TIBO-2022”
Іншыя навіны

6 чэрвеня ў ШКСК “Мінск-арэна” адкрылася міжнародная спецыялізаваная выстава ХХVIII Міжнароднага ІКТ-форуму “TIBO-2022”.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіла паслугі па рэстаўрацыі і алічбоўцы дакументаў. У апошнія гады ў нашай краіне павялічваецца цікавасць да захавання папяровых дакументаў, якія яскрава адлюстроўваюць этапы жыцця чалавека, яго сямейную гісторыю. Шкада, але на сёння ў людзей засталося вельмі мала сямейных дакументаў, многія з іх у выніку складаных умоў бытавання дайшлі да нашага часу ў моцна пашкоджаным стане. Фізічны стан некаторых дакументаў настолькі дрэнны, што рызыка іх беззваротнай страты вялікая ўжо ў самай бліжэйшай перспектыве. Таму такі важны кожны адноўлены асобнік. Спецыяліст па рэстаўрацыі прадэманстравала наведвальнікам выставы, як можна аператыўна адрамантаваць кнігі, часопісы і іншыя дакументы, якія матэрыялы выкарыстоўваць і як прымяняць. Рэстаўратар распавяла і пра паслугі па пераплёце кніг, дыпломаў, дысертацый, падшывак газет і часопісаў, а таксама перасцерагла ад выкарыстання скотчу для рамонту кніг у хатніх умовах.

TIBO-1.jpg

Алічбоўка аўдыявізуальных дакументаў (пласцінак, аўдыя- і відэакасет), паштовак, фатаграфій, а таксама шырокафарматных дакументаў (карт, плакатаў, гравюр, брашур) – яшчэ адна з паслуг Нацыянальнай бібліятэкі, якая сёння стала папулярнай. У многіх аматараў музыкі да гэтага часу ў хатняй фанатэцы захоўваюцца грампласцінкі і старыя запісы на аўдыякасетах, існуе мноства сітуацый, калі патрабуецца стварыць копію карціны, фатаграфіі, старадаўняга альбома, плаката, чарцяжа, газеты або копію рукапісаў розных фарматаў да А0. Спецыяліст па алічбоўцы паказаў працэс канвертавання відэа- і друкаваных дакументаў у лічбавую форму.

На выставе можна пазнаёміцца з прэзентацыяй інфармацыйных рэсурсаў і іншых паслуг Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, такіх як:

Запрашаем наведаць стэнд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на цэнтральнай экспазіцыі “Беларусь – лічбавая дзяржава”.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам