ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Шматаблічная Індыя
Кніжная спадчына Францыска Скарыны ў Арменіі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на МКВК у Азербайджане

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на МКВК у Азербайджане
Іншыя навіны

28–30 верасня Таццяна Кузьмініч, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па інфармацыйных рэсурсах, прымае ўдзел у працы V Бакінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і міжнароднай навуковай канферэнцыі.


28 верасня адбылося ўрачыстае адкрыццё V Бакінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу (МКВК) з удзелам міністра культуры і турызма Азербайджанскай Рэспублікі Абульфаса Гараева і наместніка прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Эльчына Эфендыева.

На мерапрыемстве Нацыянальная бібліятэка Беларусі прэзентавала экспазіцыю кніг беларускіх выдавецтваў, якая адлюстроўвае сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, яе шматвяковую гісторыю і багатую культуру. Цэнтральнае месца ў выстаўцы заняло шматтомнае факсіміле “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”, выдадзенае намаганнямі ініцыятараў праекта – Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Банка БелВЭБ – і завершанае сёлета ў рамках святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

У першы дзень для гасцей мерапрыемства таксама была арганізавана экскурсія па найбуйнейшых бібліятэках Азербайджана, якія знаходзяцца ў Баку. Таццяна Кузьмініч пазнаёмілася з вопытам работы па фарміраванні інфармацыйных рэсурсаў Азербайджанскай нацыянальнай бібліятэкі імя. М.Ф. Ахундава, Прэзідэнцкай бібліятэкі Упраўлення справамі Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі, а таксама Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Азербайджана.

29 верасня Таццяна Кузьмініч прыме ўдзел у рабоце міжнароднай навуковай канферэнцыі “Новыя заклікі, новыя ідэі, новыя патрабаванні для бібліятэк: кнігі, чытанне, інавацыі”, на якой выступіць з дакладам “Карпаратыўнасць фарміравання рэсурснай базы бібліятэк Беларусі як умова іх паспяховага развіцця”.

Падчас візіту таксама адбудзецца цырымонія дарэння Азербайджанскай нацыянальнай бібліятэцы факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” і беларускіх кніг, прадстаўленых на выстаўцы-кірмашы.

Чытайце таксама:

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам