ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Страчаныя і перамешчаныя культурныя каштоўнасці: беларускі кантэкст
Кнігу “Францыск Скарына – чалавек-легенда” ўпершыню прадставілі ў Рагачове

Нацыянальная бібліятэка на Дні беларускага пісьменства за год да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

Нацыянальная бібліятэка на Дні беларускага пісьменства за год да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання
Іншыя навіны

Святкаванне XXIII Дня беларускага пісьменства ў Рагачове 3–4 верасня 2016 г. запусціла зваротны адлік апошняга года перад святкаваннем 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі выступае адным з асноўных ініцыятараў падрыхтоўкі да гэтага агульнанацыянальнага свята, таму падчас Дня беларускага пісьменства падрыхтавала і правяла для гасцей і ўдзельнікаў урачыстасці вялікую праграму тэматычных мерапрыемстваў.

4 верасня на пляцоўцы Фестывалю кнігі і прэсы была прэзентавана першая дзіцячая трохтомная энцыклапедыя “Францыск Скарына” – вынік сумеснай работы намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандра Сушы і калектыву выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі”. Тры тамы беларускай дзіцячай энцыклапедыі (“Францыск Скарына – чалавек-энцыклапедыя”, “Францыск Скарына – чалавек свету”, “Францыск Скарына – чалавек-легенда”) на аснове найнавейшых навуковых даследаванняў і найбагацейшага ілюстрацыйнага матэрыялу раскрываюць жыццёвы шлях і спадчыну першадрукара.

У гэты ж дзень, падчас урачыстага адкрыцця Дома кнігі ў Рагачове, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі перадаў у дар Рагачоўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы шматтомнае факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”. Агульнанацыянальны праект па перавыданні кніг беларускага першадрукара разлічаны на перыяд 2013–2017 гг. і прымеркаваны да 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання. Па меры выхаду з друку зборы кніг бясплатна перадаюцца ў бібліятэкі, музеі і архівы Беларусі і іншых краін.

У дні святкавання Дня беларускага пісьменства Нацыянальная бібліятэка Беларусі таксама прадставіла грамадскасці экспазіцыю “500 гадоў беларускага кнігадрукавання”, якая дазволіла гасцям свята пазнаёміцца з унікальнымі прыкладамі беларускага кнігадрукавання XVII–XX стагоддзяў, выдавецкімі праектамі і ініцыятывамі Нацыянальнай бібліятэкі.

А на дзіцячай пляцоўцы Фестывалю кнігі і прэсы Нацыянальная бібліятэка Беларусі правяла для жыхароў і гасцей горада пазнавальна-забаўляльную праграму “Пазітыў ад Скарыны”, з дапамогай якой у даступнай і займальнай форме распавяла дзецям і іх бацькам пра галоўную постаць у гісторыі беларускага кнігадрукавання.

Навіны

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам