ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Праграма фестывалю “Terra Nova – 2011”
Прэс-канферэнцыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Навагодні ранішнік для дзяцей

Навагодні ранішнік для дзяцей
Іншыя навіны

28 снежня ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыўся навагодні ранішнік для дзяцей супрацоўнікаў бібліятэкі "Цудоўныя ператварэнні ў навагоднюю ноч".


У святочным мерапрыемстве ўзялі ўдзел выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра з прытулкам Першамайскага раёна г. Мінска.

Хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў навагоднім карагодзе, гульнях і конкурсах. Па заканчэнні святочнага прадстаўлення выхаванцы школы-інтэрната атрымалі навагоднія падарункі ад прафкама і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія ўзялі ўдзел у дабрачыннай акцыі “Ажыццяві дзіцячую мару”.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам