ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Францыск Скарына “ў залатым”: незвычайны падарунак італьянскага мастака
Падарунак ёлцы

Навагоднія прыгоды пачынаюцца!

Навагоднія прыгоды пачынаюцца!
Іншыя навіны

23 снежня ў канферэнц-зале для дзяцей бібліятэчных супрацоўнікаў адбыўся ранішнік “Навагоднія прыгоды”.


Навагоднія святы дзеці чакаюць з нецярпеннем: можна ператварыцца ў любімага героя, пакрасавацца ў прыгожым касцюме і, вядома, атрымаць падарунак ад самога Дзеда Мароза! Сёння ў прасторнай зале Нацыянальнай бібліятэкі сабраліся казачныя персанажы – мушкецёры, сняжынкі, прынцы і прынцэсы і нават разбойнікі.

Чароўная атмасфера панавала на працягу ўсяго прадстаўлення. Маленькія гледачы радасна сустрэлі Снягурку, якую добра ведаюць па казках, і, не адрываючыся, сачылі за кожным рухам любімых персанажаў. З задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах і забаўках.

На гучны покліч дзятвы прыйшоў галоўны зімовы чараўнік у чырвоным футры з велізарным мяшком падарункаў. Дзед Мароз запаліў гірлянды на ёлачцы і падарыў дзецям сапраўднае чарадзейства. Хлопчыкі і дзяўчынкі ад душы павесяліліся на свяце, якога чакалі ўвесь год!

 

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам