ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Без пяці – стагоддзе: юбілей часопіса “Полымя”
“Кніга ператварэнняў” для “кніжных прафесараў”

Навагодняя экскурсія для вялікай сям'і

Навагодняя экскурсія для вялікай сям'і
Іншыя навіны

Выхаванцы дзіцячага дома сямейнага тыпу разам з бацькамі-выхавальнікамі пабывалі на экскурсіі ў бібліятэцы.


Да Новага года застаецца крыху больш за тыдзень. Кожная сям’я па-свойму рыхтуецца адзначаць гэтае свята. У Наталлі Пятроўны і Дзмітрыя Мікалаевіча Трыфанавых навагодні перапалох заўсёды памножаны на дзесяць, бо яны – і бацькі, і ўсынавіцелі для 10 дзяцей.

Сёлета Наталля Пятроўна і Дзмітрый Мікалаевіч вырашылі парадаваць сям’ю сумеснай экскурсіяй у Нацыянальную бібліятэку Беларусі і не памыліліся з выбарам маршруту. Дзеці здзейснілі падарожжа па бібліятэцы, пазнаёміліся з выстаўкай “Францыск Скарына і яго эпоха”, змаглі знайсці ў электронным каталогу і замовіць для сябе кнігі пра Новы год, падняліся на аглядную пляцоўку і палюбаваліся на Мінск з вышыні птушынага палёту. А экскурсаводамі ў Трыфанавых сталі Снягурка і ... сама Бібліятэка, у ролі якіх выступілі супрацоўнікі аддзела экскурсійна-метадычнай работы.

Супрацоўнікі бібліятэкі заўсёды вельмі рады такім выдатным экскурсантам і спадзяюцца сустрэцца яшчэ не раз у будучым годзе.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам