ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Каб жыла культура продкаў: беларускія народныя святы, абрады, традыцыі
Самы віртуальны Багдановіч

Навукова-практычны семінар “Электронная культура”

Навукова-практычны семінар “Электронная культура”
Іншыя навіны

24 красавіка ў рамках мерапрыемстваў XX Міжнароднага форуму “ТІБО-2013” і XX Беларускага кангрэса па тэхналогіях інфармацыйнага грамадства адбыўся навукова-практычны семінар “Электронная культура”.


Пад час мерапрыемстваў прагучалі выступленні па праблемах інавацыйнага развіцця ўстаноў культуры, навукі і адукацыі. Удзельнікі семінара дзяліліся вопытам па выкарыстанні інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у практыцы работы сучасных бібліятэк, музеяў, устаноў адукацыі. Былі асветлены перспектыўныя напрамкі інфарматызацыі ўстаноў культуры, узаемадзеяння з патэнцыяльнымі карыстальнікамі інфармацыйных рэсурсаў, віртуальных і мультымедыйных сэрвісаў і паслуг.

З прывітальным словам выступіў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Суша Аляксандр Аляксандравіч і вядучы навуковы супрацоўнік Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Венгераў Віктар Мікалаевіч.

У якасці дакладчыкаў на семінары выступілі прадстаўнікі Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі, Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна, Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, музея “Замкавы комплекс «Мір»”, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”, СП ЗАТ “Міжнародны дзелавы альянс”, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Слухачы і ўдзельнікі дыскусій прадстаўлялі вядучыя ўстановы культуры краіны: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы, ААТ “АГАТ-СІСТЭМ” – упраўляючую кампанію холдынга “Сістэмы сувязі і кіравання”, ТАА НВФ “ІНЕАК”, газету “Культура”, Прэзідэнцкую бібліятэку Рэспублікі Беларусь, абласныя бібліятэкі і многія іншыя ўстановы.

Праграма семінара “Электронная культура”

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам