ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пасяджэнне Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы
А у нас сёння Каляда

Навукова-практычны семінар "Міжнародны вопыт работы навукова-тэхналагічных паркаў, трансферу тэхналогій і інавацыйнага менеджменту"

Навукова-практычны семінар "Міжнародны вопыт работы  навукова-тэхналагічных паркаў, трансферу тэхналогій і інавацыйнага менеджменту"
Іншыя навіны

13-14 снежня 2007 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся навукова-практычны семінар "Міжнародны вопыт работы навукова-тэхналагічных паркаў, трансферу тэхналогій і інавацыйнага менеджменту".



У фармаце семінара абмяркоўваліся актуальныя пытанні планавання, стварэння і кіравання навуковымі паркамі, праблемы міжнароднага супрацоўніцтва і ўкаранення еўрапейскага вопыту навукова-тэхналагічнага развіцця ў Беларусі, перспектывы праектнага менеджменту, практычныя аспекты трансферу тэхналогій, магчымасці венчурнага інвеставання ў Беларусі і стратэгіі аховы інфармацыі пры трансферы тэхналогій.
На семінары прысутнічалі намеснік кіраўніка місіі Федэратыўнай Рэспублікі Германіі ў Рэспубліцы Беларусь Фрыд Нільсан, Першы сакратар па навуцы і тэхніцы Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Гао Ліхун, прадстаўнікі навуковай інтэлігенцыі.
Навіны

“Салдацкі лёс”: да 100-годдзя з дня нараджэння  народнага пісьменніка Беларусі Васіля Уладзіміравіча Быкава,  да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

18 Кра 2024

У 2024 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка, публіцыста і сцэнарыста Васіля Уладзіміравіча Быкава. З гэтай нагоды Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала юбілейную выстаўку “Салдацкі лёс”, якая падкрэслівае вялікі ўплыў на творчасць народнага пісьменніка Беларусі яго ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне.

Кніжныя выстаўкі

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам