ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пераможцы анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”: прызы сімпатый гледачоў, рэдакцыі часопіса “Маладосць” і народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”
Загадкі ад Нацыяльнальнай бібліятэкі

“Навуковая дзейнасць” – новы раздзел партала

“Навуковая дзейнасць” – новы раздзел партала
Іншыя навіны

Згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ) з’яўляецца “навуковай установай па бібліятэказнаўстве, бібліяграфазнаўстве, кнігазнаўстве”.

З 2013 г. бібліятэка акрэдытавана ў якасці навуковай арганізацыі ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, і кожныя пяць гадоў яна пацвярджае гэты статус.

Мы рады прэзентаваць новы раздзел партала “Навуковая дзейнасць”, які дэманструе маштабнасць навукова-даследчай, навукова-метадычнай і навукова-арганізацыйнай работы, якая праводзіцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Раздзел складаецца з пяці рубрык.

У рубрыцы “Навукова-даследчая дзейнасць” прадстаўлена інфармацыя аб даследаваннях у галіне бібліятэказнаўства, кнігазнаўства і бібліяграфіі, праведзеных бібліятэкай з 70-х гг. мінулага стагоддзя. Усяго пералічана больш за 80 навукова-даследчых праектаў, большасць з якіх суправаджаецца кароткім апісаннем. Вынікі некаторых навукова-даследчых работ прадстаўлены ў выглядзе прэзентацый. Тут жа можна даведацца нумар дзяржаўнай рэгістрацыі НДР у Беларускім інстытуце сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы.

Рубрыкі “Навукова-метадычная дзейнасць” і “Навукова-арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці” знаёмяць з той маштабнай працай, якую праводзіць НББ у якасці метадычнага і каардынацыйнага цэнтра для бібліятэк краіны.

У рубрыках “Даклады супрацоўнікаў НББ” і “Публікацыі супрацоўнікаў НББ” прадстаўлены спісы дакладаў і публікацый работнікаў бібліятэкі, пачынаючы з 2006 года.

Прыемнага прагляду!

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам