ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Новы анлайн-праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Па старонках беларускага календара”
Памяць пра Уладзіміра Дубоўку не згасне

Не прапусціце прэм’еру дакументальнага фільма “Бібліятэчны фронт: 1941–1945 гг.”

Не прапусціце прэм’еру дакументальнага фільма “Бібліятэчны фронт: 1941–1945 гг.”
Іншыя навіны

2020 год у СНД аб’яўлены Годам 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў. На працягу тэматычнага Года ўжо адбыліся і яшчэ пройдуць шматлікія мерапрыемствы, у тым ліку пры ўдзеле бібліятэк.

На XXII Агульным сходзе членаў Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі ў Нацыянальнай бібліятэцы Кыргызскай Рэспублікі імя А. Асмонава (17 мая 2019 г., г. Бішкек) было прынята рашэнне аб стварэнні дакументальнага фільма, прысвечанага дзейнасці бібліятэк СССР падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Мэта фільма – сабраць, арганізаваць і прадставіць раней невядомыя матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю цэнтральных рэспубліканскіх бібліятэк былых савецкіх рэспублік у перыяд 1941–1945 гг. Каардынатарамі праекту выступілі Прэзідэнцкая бібліятэка імя Б.М. Ельцына, Бібліятэчная асамблея Еўразіі пры ўдзеле бібліятэк краін Садружнасці.

Спецыяльна для фільма пра лёс Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны распавёў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. Ваенныя дзеянні і акупацыйны рэжым фактычна знішчылі галоўную бібліятэку Беларускай ССР. Найбольш цяжкай стратай стала згуба калекцыі 800-тысячнага фонду нацыянальных дакументаў, з якога ацалела толькі 34 тыс. экз.

Прэзентацыя фільма “Бібліятэчны фронт: 1941–1945 гг.” адбудзецца 27 мая на YouTube-канале Прэзідэнцкай бібліятэкі.

З трэйлерам фільма пазнаёміцца можна ўжо сёння:

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Пра лёс бібліятэк у гады вайны чытайце ў манаграфіі Р.С. Матульскага «Из прошлого в будущее. Библиотеки Беларуси».

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам