ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
XXVII Мінская кніжная выстаўка-кірмаш: Прэзентацыі ад “Акадэмкнігі”
Ганна Севярынец: У Алеся Дудара меліся выразныя планы беларускай незалежнасці

Нормы бібліяграфічнага апісання – краса навуковага этыкету

Нормы бібліяграфічнага апісання – краса навуковага этыкету
Іншыя навіны

Спіс літаратуры з’яўляецца неад’емнай складанай часткай любой навуковай працы, ён не толькі адлюстроўвае крыніцазнаўчую базу даследавання, але і паказвае кампетэнтнасць і ўменне аўтара знаходзіць і аналізаваць літаратуру.

Як адзначыў Умберта Эка,

“...нормы бібліяграфічнага апісання ўяўляюць сабой, так бы мовіць, красу навуковага этыкету. Іх захаванне ўказвае на звычку да навукі, а іх парушэнне выяўляе выскачку і невука і нярэдка кідае цень ганьбы на працу, здавалася б, прыстойную на першы погляд...”.

Правільнасці афармлення спіса літаратуры ў навуковай працы неабходна надаваць сур’ёзную ўвагу. Асноўныя патрабаванні па афармленні навуковай працы сфармуляваны ВАК РБ у “Інструкцыі аб парадку афармлення кваліфікацыйнай навуковай працы ...”. Канкрэтныя прыклады бібліяграфічнага апісання дакументаў ёсць ва “Узорах афармлення бібліяграфічнага апісання ...”, складзеных на аснове дзеючых ДАСТаў, а таксама ў метадычных рэкамендацыях, падрыхтаваных бібліёграфамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Без пэўнай падрыхтоўкі прымяняць гэтыя нормы досыць складана, таму ў суiскальнiкаў вучоных ступеней, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў-дыпломнікаў узнікаюць пытанні па апісанні розных відаў дакументаў. Для тлумачэння дзеючых правілаў бібліяграфічнага апісання ў бібліятэцы праводзяцца штомесячныя бясплатныя заняткі, наведаць якія можа любы жадаючы.

Для арганізаваных груп заняткі па правільным афармленні спісаў літаратуры праводзяцца па папярэдніх заяўках як у самой бібліятэцы, так і на тэрыторыі навучальных і навуковых устаноў. Пры правядзенні заняткаў улічваецца мэтавая аўдыторыя і тэматычная накіраванасць навуковых прац.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на працягу шэрагу гадоў праводзіць такія заняткі для студэнтаў і даследчыкаў з розных ВНУ і навуковых устаноў. Шматгадовыя партнёрскія сувязі, да прыкладу, наладжаны з Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі – чарговая сустрэча для аспірантаў акадэміі адбылася ў бібліятэцы 23 снежня 2019 года. Суіскальнікі азнаёміліся з дзеючымі нарматыўнымі дакументамі па тэме заняткаў, разабралі тыпавыя прыклады бібліяграфічнага апісання, змаглі задаць свае пытанні.

Атрымаць індывідуальную кансультацыю па асобных выпадках складання бібліяграфічных запісаў можна ў дзяжурнага бібліёграфа аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання ў пам. № 257 (2-гі паверх). Рэжым працы чытальнай залы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам