ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэку не толькі за кнігамі
Унёсак у беларускае бібліяфільства

Новая паслуга: вызначэнне валавай нумарацыі перыядычнага выдання

Новая паслуга: вызначэнне валавай нумарацыі перыядычнага выдання
Іншыя навіны

З 1 жніўня Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе юрыдычным асобам (выдавецтвам, рэдакцыям і інш.) скарыстацца новай паслугай – вызначэннем валавай нумарацыі перыядычнага/з працягам выдання.

Валавы нумар перыядычнага выдання – гэта парадкавы (скразны) нумар выпуску выдання з дня яго заснавання. У адпаведнасці з п.7.5.2 СТБ 7.4-2017 “СІБВС. Выданні. Выхадныя звесткі. Агульныя патрабаванні і правілы афармлення”, які ўстанаўлівае патрабаванні да складання выхадных звестак, у тым ліку перыядычных выданняў і выданняў з працягам, афармлення выхадных звестак і парадку іх размяшчэння на элементах выданняў, за бягучым нумарам выдання павінен прыводзіцца яго валавы нумар.

Перайменаванні, перапынкі ў выданні, змена ўласніка могуць абцяжарыць вызначэнне валавога нумара. Спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі правядуць бібліяграфічнае даследаванне і дапамогуць устанавіць неабходныя даныя.

Паслуга выконваецца ў адпаведнасці з Прэйскурантам платных паслуг, якія аказваюцца юрыдычным асобам.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 39 (з 9 да 17 г. па буднях).

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам