ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Барыс Забораў – сусветна вядомы мастак і кніжны графік з Беларусі
110 гадоў з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Фаіны Аронаўны Мерынай

Новыя крокі ў перакладзе Бібліі на беларускую мову (+відэа)

Новыя крокі ў перакладзе Бібліі на беларускую мову (+відэа)
Іншыя навіны

1 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся круглы стол “Беларускія пераклады Бібліі”.

У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел айчынныя мовазнаўцы, гісторыкі, выкладчыкі, перакладчыкі, выдаўцы, багасловы, царкоўна- і свяшчэннаслужыцелі розных канфесій, а таксама многія зацікаўленыя пытаннем перакладу Бібліі на беларускую мову. Удзельнікі абмеркавалі праблемы біблейскага перакладу. Таксама у межах круглага стала адбыліся:

  • прэзентацыя факсімільнага выдання першага перакладу біблейскай кнігі на сучасную беларускую мову (“Паводле Лукі Святое Евангелле”), якое выйшла ў 2021 г. у выдавецтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
  • прэзентацыя перакладу Евангелля, які выканаў брат Якуба Коласа Міхась Міцкевіч (першае выданне 2021 г.);
  • цырымонія перадачы рукапісаў перакладу Бібліі Уладзіслава Чарняўскага ў фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

KS-Biblija-5.jpg

Мерапрыемства прайшло ў фармаце дыскусіі экспертаў. Падчас пасяджэння выступілі намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат культуралогіі Аляксандр Суша, беларускі гісторык, драматург, кандыдат гістарычных навук Андрэй Унучак, краязнавец, гісторык Валерый Мароз, доктар тэалогіі, прафесар Паўднёва-Афрыканскага ўніверсітэта Ёханэс Раймер (відэазапіс), ксёндз канонік, намеснік старшыні праўлення Біблейскага таварыства Франц Рудзь, пастар, перакладчык Бібліі на беларускую мову Антоній Бокун, публіцыст, педагог, унучка Якуба Коласа і Янкі Маўра Марыя Міцкевіч, доктар сакральнай тэалогіі, біблеіст Ірына Дубянецкая, загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы філалагічнага факультэта БДУ, доктар філалагічных навук, прафесар Мікалай Прыгодзіч.

У пачатку мерапрыемства гучала скрыпка, якая раней належала Л. Дзекуць-Малею, музычныя кампазіцыі выканала Алена Віслаўская, скрыпачка, выкладчыца па класу скрыпкі.

Удзельнікам круглага стала была прадстаўлена выстава каштоўных дакументаў па гісторыі перакладаў Бібліі на беларускую мову.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам