ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Луіза Глюк. Пакуль зямлю засцілалі пялёсткі
Барадулін у нашых сэрцах: падвядзенне вынікаў творчага конкурсу

Новыя сустрэчы ў межах праекта “Па-за вернісажам”

Новыя сустрэчы ў межах праекта “Па-за вернісажам”
Іншыя навіны

8 і 9 кастрычніка ў межах культурна-пазнавальных сустрэч “Па-за вернісажам” магістранты БДАМ і іншыя жыхары Мінска наведалі выставачны праект “Сімвал беларускай нацыянальнай культуры”, прысвечаны 100-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы.

Гледачы даведаліся аб гісторыі стварэння тэатра, знакамітых постацях, якія паўплывалі на развіццё нацыянальнай сцэны Беларусі. Пабачылі рэдкія выданні класікаў айчыннай літаратуры, арыгінальныя эскізы знакамітага тэатральнага мастака А. Марыкса, фотаздымкі з архіва тэатра, тэатральныя касцюмы і інш. цікавыя экспанаты.

Дамовіцца аб знаёмстве з гэтай і іншымі выстаўкамі галерэйна-выставачнага комплексу, замовіць час і дату можна па e-mail gal.nlb@gmail.com. Сустрэчы праводзяцца з невялікімі (ад 6 да 10 чалавек) групамі ўдзельнікаў.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Ласкава запрашаем у нашу гасцінную творчую прастору па-за вернісажамі!

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам