ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Музычная спадчына Рэчы Паспалітай з РНБ
Бясплатныя крыніцы камплектавання бібліятэчных фондаў бібліятэк Беларусі

Пад небам Грэцыі Свяшчэннай…

Пад небам Грэцыі Свяшчэннай…
Іншыя навіны

25 сакавіка ў галерэі “Ракурс” адбылося ўрачыстае святочнае мерапрыемства “Пад небам Грэцыі Свяшчэннай…”.


Мерапрыемства прайшло ў рамках святкавання Дня Незалежнасці Грэчаскай Рэспублікі і 190-годдзя вызвалення Элады ад турэцкага прыгнёту.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Беларускае грамадскае аб’яднанне грэкаў “Пелапанес”, Пасольства Грэчаскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У рамках мерапрыемства адбылася прэзентацыя кніжна-ілюстрацыйнай выстаўкі, на якой дэманстравалася літаратура аб гісторыі, сацыяльнага і культурнага жыцця Грэцыі.

У мабільнай галерэі размясцілася выстаўка грэчаскіх мастакоў Наталлі, Уладзіміра і Паўла Дзімітрыядзі, а таксама экспазіцыя фотаматэрыялаў, у якую ўвайшлі партрэты Герояў нацыянальна-вызваленчага руху Грэцыі (1821–1833 гг.).

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел старшыня Савета Беларускага грамадскага аб’яднання грэкаў “Пелапанес” Рафаэль Дзяльянаў, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, прадстаўнікі грэчаскай дыяспары і творчай інтэлігенцыі.

Для гасцей вечара была прадстаўлена канцэртная праграма, у якой выступілі лаўрэаты і ўдзельнікі рэспубліканскіх фестываляў і конкурсаў Ксенія Чалопула, Паліна Міхайлава, Марк Войтка, Артур Міхайлаў, Вікторыя Трандафілідзі, Арцём Ахпаш, а таксама харэаграфічны ансамбль “Белыя крылы” пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Польшчы Віктара Барановіча і танцавальны ансамбль “Алкясціда” пад кіраўніцтвам Данілы Міхайлідзі.

Мастацкая выстаўка Наталлі, Уладзіміра і Паўла Дзімітрыядзі будзе доўжыцца да 10 красавіка ў мабільнай галерэі (3-ці паверх, кальцавы калідор) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам