1–3 снежня дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі прыняў удзел у рабоце V Санкт-Пецярбургскага міжнароднага культурнага форуму.
Гэты форум, з’яўляючыся адной з найбольш аўтарытэтных пляцовак, сабраў спецыялістаў з усяго свету для абмеркавання шырокага кола пытанняў развіцця культуры і мастацтва.
1 снежня ў Галоўным будынку Расійскай нацыянальнай бібліятэкі адбылося адкрытае пасяджэнне “Кніга. Веды. Культура: новая роля нацыянальных бібліятэк у сучасным свеце”, на якім разглядаліся пытанні, звязаныя з роляй і месцам нацыянальных бібліятэк у сучасным грамадстве.
Раман Матульскі прыняў удзел у дыскусіі, а таксама выступіў з дакладам “500-годдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання: напярэдадні святкавання”.
Важным вынікам круглага стала з’явілася падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Расійскай нацыянальнай бібліятэкай.
2–3 снежня ў рамках форуму прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Чытанне: разнастайнасць магчымасцей”, прысвечаная праблемам чытання і чытацкай дзейнасці.
Выкарыстаны фатаграфіі з сайта Расійскай нацыянальнай бібліятэкі.