ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Круглы стол да 500-годдзя кнігадрукавання
Дзіцячы пакой запрашае

Падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве

Падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве
Іншыя навіны

6 чэрвеня ў бібліятэцы падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.


Падпісанню Пагаднення папярэднічала адкрыццё выстаўкі “Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі” з удзелам міністра культуры Рэспублікі Беларусь Барыса Уладзіміравіча Святлова і дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Аляксеевіча Рапоты.

Кніжная выстаўка ўяўляе сабой дар Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы і змяшчае звыш 50 найменняў, сярод якіх зборнікі нарматыўна-прававых дакументаў, статыстычныя і даведачныя выданні, кнігі аб гістарычных сувязях паміж беларускім і рускім народамі, аб супрацоўніцтве ў розных сферах у рамках Саюзнай дзяржавы. Асаблівую цікавасць уяўляюць даведнікі па старажытных славянскіх гарадах - Полацку, Смаленску, Ржэве, Слуцку і іншых беларускім і расійскіх гарадах ад Масквы да Брэста, а таксама тэматычныя выяўленчыя выданні.

Пасля вітальнай прамовы дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рамана Сцяпанавіча Матульскага адбылося ўрачыстае падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам