ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Жывая памяць аб гераізме народа: літаратурна-асветніцкае мерапрыемства “Радкі памяці” (+відэа)
Віртуальная чытальная зала НББ для бібліятэк Віцебшчыны: інфармацыйныя рэсурсы і патэнцыял аддаленага абслугоўвання

Падведзены вынікі XXIX Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

Падведзены вынікі XXIX Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”
Іншыя навіны

14 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXIX Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Конкурс праводзіцца штогод сярод публічных бібліятэк рэспублікі з мэтай павышэння іх ролі ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці насельніцтва, папулярызацыі нацыянальнай культуры, гісторыі, літаратуры, мовы, народных промыслаў, а таксама падтрымкі і развіцця чытання.

У рэспубліканскім этапе конкурсу ўзялі ўдзел 34 публічныя бібліятэкі: 15 цэнтральных і 19 бібліятэк-філіялаў з усіх абласцей нашай краіны.

Гродзенская вобласць прадставіла на конкурс 8 работ, Гомельская – 7, Магілёўская і Мінская – па 6 работ, Брэсцкая – 4, Віцебская – 3.

У адпаведнасці з умовамі правядзення конкурсу матэрыялы разглядаліся ў чатырох намінацыях: “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем”, “За пошукавую і даследчую работу”, “За падтрымку і развіццё чытання”, “За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы”.

Члены журы адзначылі высокі ўзровень прадстаўленых работ: разнастайнасць увасобленых ідэй, змястоўную насычанасць, крэатыўны падыход да афармлення матэрыялаў.

Па выніках конкурсу будзе выдадзены загад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Пераможцы рэспубліканскага этапу конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі першай, другой, трэцяй ступені і грашовымі прэміямі.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам