ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Акцыя па папулярызацыі чытання #ДніЯраславаМудрага
Семінар па выкарыстанні электроннай платформы Web of Science

Памяць, якую трэба захаваць: праект “Лясная песня” ў Малдове

Памяць, якую трэба захаваць: праект “Лясная песня” ў Малдове
Іншыя навіны

21 лютага ў Беларускім культурным цэнтры г. Кішынёва адбылося адкрыццё выставы, прысвечанай 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Малдова Ігара Дадона.

На выставе быў прэзентаваны перасоўны праект “Лясная песня”, падрыхтаваны да знамянальнай даты Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі на падставе дакументаў з фонду “алмаза ведаў” і дакументаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Праект стаў свайго роду ўспамінам пра жахі вайны, подзвігі простага народа, сілу духу партызан, Вялікую Перамогу. Адкрываючы мерапрыемства, Ігар Дадон адзначыў, што інфармацыйна-ілюстрацыйны праект “Лясная песня” паказвае, як варта ставіцца да гераічных старонак свайго мінулага. Перамога ў вайне, захаванне памяці пра яе – гэта тое, што аб’ядноўвала, і ў далейшым будзе аб’ядноўваць малдаўскі і беларускі народы.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел пасол Рэспублікі Беларусь у Малдаўскай Рэспубліцы Сяргей Чычук, пасол Расійскай Федэрацыі ў Малдаўскай Рэспубліцы Алег Васняцоў, прадстаўнікі беларускай дыяспары і грамадскіх арганізацый.

Азнаёміцца з праектам у Кішынёве можна будзе да канца гэтага тыдня. На наступным тыдні выстава адправіцца ў Тыраспаль, дзе запланавана мерапрыемства ў Расійскім цэнтры навукі культуры.

Паглядзець сюжэт пра мерапрыемства можна, перайшоўшы па спасылцы.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам