ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вершы як музыка душы
Пра лёсы дзяржаўнасці ў фармаце адкрытага дыялогу

Паспець усё: агляд цікавых кніг да Новага года

Паспець усё: агляд цікавых кніг да Новага года
Іншыя навіны

Набліжаецца 31 снежня, і перадсвяточная гонка набірае абароты. Так цяжка адарвацца ад няўмольна вабнага аліўе, дражнячага паху мандарынаў, шэдэўраў савецкага кінематографа і ўдзяліць час новай кнізе.

Але ж цікавых выданняў, прысвечаных навагоднім імпрэзам, шмат. Давайце спынімся на імгненне і задумаемся 1 студзеня – гэта першая старонка з 365 старонак навагодняй кнігі. Напоўнім кожную з іх новымі ведамі і ўражаннямі і зробім незабыўнай!

Напярэдадні Новага года прадстаўляем кнігі з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія дапамогуць як след падрыхтавацца да гэтага доўгачаканага свята. Вы адкрыеце для сябе новую навуку – “марозазнаўства”, пра якую раскажа першы беларускі Дзед Мароз, прачытаеце дзецям чароўную, але праўдзівую казку пра Дзеда Мароза і Снягурку, даведаецеся, як упрыгожвалі савецкую ёлку, з чаго рабілі першыя цацкі і як святкуюць Нараджэнне Хрыстова ў розных краінах, а таксама вас чакае шмат цікавага пра культуру піцця і абрадавую кулінарыю.

topknig_1_resize.jpg"Дед Мороз и его родня". Вячаслаў Семакоў, Мікалай Бамбіза

Дзе жыве Дзед Мароз? Халасты або жанаты? На чым ездзіць? Інтрыга раскрываецца ў новай кнізе, дзе аўтары прапануюць чытачам вывучыць новую навуку – “марозазнаўства”.

Кнігу напісаў першы беларускі Дзед Мароз – Вячаслаў Семакоў, які ў свой час працаваў навуковым супрацоўнікам і намеснікам генеральнага дырэктара па навукова-даследчай рабоце Нацыянальнага парка “Белавежская пушча”.

Аснова кнігі – гістарычныя факты аб навагодніх традыцыях і матэрыялы з калекцыі Вячаслава Семакова, у якую ў тым ліку ўваходзяць паштоўкі з выявай нашага Дзеда Мароза і яго замежных “калег”. Апавяданне гарманічна дапаўняюць успаміны аўтара пра асабісты вопыт работы на пасадзе галоўнага Дзеда Мароза краіны. У выданні прыведзены спіс гістарычных дат, звязаных са з’яўленнем любімага персанажа і святкаваннем Новага года.

Кніга падыходзіць для сямейнага чытання.

topknig_2_resize.jpg"Правдивая история Деда Мороза". Андрэй Жвалеўскі, Яўгенія Пастэрнак

"…Инженер-путеец Сергей Иванович Морозов, прогуливаясь в Рождество перед Новым 1912 годом со своей женой Машей по Косому переулку в Санкт-Петербурге, попадает под волшебный снег, который, оказывается, выпадает здесь один раз в пятьдесят лет. Сами того еще не ведая, супруги становятся на следующие полстолетия исполнителями новогодних детских мечтаний – Дедом Морозом и Снегурочкой. Они потрясены новыми возможностями и долго считают все творимые ими чудеса случайными совпадениями. Но глаза героям романа открывают птёрки и охли – представители волшебного народца, которые становятся их постоянными помощниками в предновогодние дни и ночи…"

"Правдивая история" адпраўляе чытача ў чароўную казку пра Дзеда Мароза і Снягурку, аднак заснаваную на рэальных гістарычных падзеях, якія адбываліся ў Расіі ў XX стагоддзі. Кожная частка прысвечана асобнаму значнаму перыяду апошняга стагоддзя: рэвалюцыі, Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнам, падзеям нашага часу.

Кніга абавязкова спадабаецца як дзецям, якія захоўваюць веру ў навагоднія цуды, але ўжо гатовы вывучаць гісторыю і пазнаваць праўду жыцця, так і дарослым.

topknig_3_resize.jpg"История елочной игрушки, или Как наряжали советскую елку". Ала Сальнікава

"Елочные игрушки таинственным образом превращают обычное дерево в волшебную сказку. Однако сказка эта всегда была тесно связана с жизнью, которая прочитывалась в елочной игрушке как в открытой книге".

Як упрыгожвалі савецкія ёлкі? Як і з чаго рабілі ўпрыгажэнні? Як іх выкарыстоўвала ўлада і як да іх ставіліся дзеці і дарослыя? І што ж адбылося з ёлачнымі цацкамі пасля распаду СССР? У сваёй кнізе доктар гістарычных навук Ала Сальнікава даследуе гісторыю савецкіх цацак, надаючы шмат увагі і іх папярэдніцам – цацкам дарэвалюцыйным.

Кніга зацікавіць аматараў і калекцыянераў савецкіх ёлачных цацак.

topknig_4_resize.jpg"Рождество. Праздник всех людей". Карын Ідэн

Кніга прысвечана гісторыі святкавання католікамі Нараджэння Хрыстова і заснавана на гістарычных даных, звестках з Бібліі і народных паданнях. У выданні таксама асвятляюцца перадкалядныя святы і дні, прысвечаныя ўшанаваным многімі народамі святым, распавядаецца пра асаблівасці каляднага посту, прыведзена мноства рэцэптаў, навагодніх прымет і прадказанняў. Яркія прыгожыя ілюстрацыі навеюць святочны настрой любому чытачу.

topknig_5_resize.jpg"Обрядовая кулинария". Алена Высоцкая

Кніга змяшчае не толькі апісанне шмат у чым забытых і зноў адроджаных рэлігійных абрадаў, але і рэцэпты традыцыйных страў. Асобныя раздзелы прысвечаны праваслаўнаму святу Нараджэння Хрыстова, старому Новаму году і нават яўрэйскаму Новаму году – Рош ха-Шанэ.

topknig_6_resize.jpg"Культура питья. Новогодние традиции"

Гэты часопіс раскажа пра асаблівасці культуры піцця беларусаў, растлумачыць, у чым розніца паміж шампанскім і пеністымі вінамі, што такое этнагастранамічныя туры, і дапаможа вызначыцца з падарункам гурману.

Усе вышэйпералічаныя выданні можна заказаць праз электронный каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам