22 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося пленарнае пасяджэнне Беларуска-В'етнамскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.
У рамках пасяджэння прайшла сустрэча прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларуьі Уладзіміра Сямашкі і міністра прамысловасці і гандлю Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Чан Туан Аня.
Бакі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння па шырокім спектры двухбаковых беларуска-в'етнамскіх адносін – у сферы прамысловасці, эканомікі, навукі, медыцыны, адукацыі, спорту і турызму і інш.
Па выніках сустрэчы быў падпісаны пратакол 14-га пасяджэння Беларуска-В'етнамскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.
Фота: БелТА.