ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
З дудкаю праз стагоддзі
Прэзентацыя кнігі “Беларусь замкавая”

Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні

Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні
Іншыя навіны

У пасяджэнні, якое адбылося 20 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, прынялі ўдзел дырэктары рэспубліканскіх і абласных бібліятэк, кіраўнікі рабочых груп выканаўчага камітэта Савета.


Была разгледжана работа кансорцыума (Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні) па карпаратыўным набыцці баз даных для бібліятэк Беларусі на 2015 г. і перспектывы развіцця віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Падведзены вынікі анкетавання бібліятэк Беларусі па выкарыстанні Зводнага электроннага каталога, вызначаны перспектывы развіцця айчыннай сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі.

Адобраны план мерапрыемстваў бібліятэк Беларусі па падрыхтоўцы да 500-гадовага юбілею пачатку беларускага кнігадрукавання.

Разгледжаны асноўныя напрамкі работы груп выканаўчага камітэта кансорцыума ў 2015 г., а таксама змены ў саставе Савета.

Работа Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні атрымала станоўчую ацэнку прысутных.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам