14 снежня адбылася цырымонія перадачы калекцыі кніг Пасольствам Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Мерапрыемства прайшло ў рамках Года кнігі.
Цырымонія перадачы калекцыі кніг у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі з’яўляецца працягам культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іранам і спрыяе культурнаму абмену і ўмацаванню традыцыйных сяброўскіх адносін.
Фонды бібліятэкі папоўніліся выданнямі па гісторыі, літаратуры, філасофіі і культуры Ірана на персідскай, рускай, англійскай мовах. А ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі з’явілася скульптура вялікага персідскага вучонага, паэта Амара Хаяма – яшчэ адзін каштоўны падарунак іранскага пасольства.
З прывітальным словам на мерапрыемстве выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь спадар Сейед Абдала Хасейні і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.