ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Інтэрактыўны праект “Сеанс-3”
Праект “Светач беларускай паэзіі”

Перадача ў дар кніг

Перадача ў дар кніг
Іншыя навіны

23 мая Нацыянальная бібліятэка Беларусі перадала бібліятэцы 361-й базы аховы і абслугоўвання “Цэнтральных органаў ваеннага кіравання” каля 300 выданняў.


Перадача кніг адбылася ў рамках Года кнігі і ў падтрымку рэспубліканскай акцыі “Беларускую кнігу – у рэгіёны”.

Фонд бібліятэкі папоўніўся энцыклапедычнымі і даведачнымі выданнямі, гісторыка-дакументальнымі творамі, вучэбнай, і мастацкай літаратурай.

Асаблівую каштоўнасць уяўляюць энцыклапедыі і даведачныя выданні, падораныя выдавецтвам “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі”: тамы “Беларускай энцыклапедыі”, “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі”, а таксама кнігі з серыі “Классика литератур СНГ”.

Усяго на працягу 2012 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі плануе бязвыплатна перадаць 100 тысяч выданняў у больш за 200 публічных, універсітэцкіх, школьных і іншых спецыялізаваных бібліятэк краіны.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі сфарміраваны фонд літаратуры для ўнутрырэспубліканскага абмену і пераразмеркавання, які пастаянна папаўняецца за кошт шматлікіх дароў ад розных арганізацый і прыватных асоб. Нацыянальная бібліятэка Беларусі вядзе мэтанакіраваную работу па папулярызацыі кнігі і чытанні, а таксама робіць усё неабходнае для аператыўнага доступу да атрыманых выданняў як мага большага круга беларускіх чытачоў.

Чытайце таксама пра перадачу ў дар Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі больш за 300 выданняў сельскай бібліятэцы аграгарадка Дворышча Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці і больш за 200 выданняў бібліятэцы пагранзаставы “Беняконі” ў Гродзенскай вобласці .

 

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам