ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Урачыстыя мерапрыемствы да Дня бібліятэк
Круглы стол да 950-годдзя Бібліятэкі полацкага Сафійскага сабора і Дня бібліятэк

Перадача ў дар рэдкіх кніг

Перадача ў дар рэдкіх кніг
Іншыя навіны

15 верасня адбылася прымеркаваная да Дня бібліятэк урачыстая цырымонія перадачы ў дар бібліятэцы рэдкіх кніг, арганізаваная ў рамках дабрачыннага праекта “Кнізе – другое жыццё”.


Праект “Кнізе – другое жыццё” ажыццяўляе ТАА “БЕЛГІПС-ЭКА” з 2015 года. Чатыры каштоўныя фаліянты былі знойдзены ў кантэйнерах па зборы макулатуры кампаніі “БЕЛГІПС-ЭКА”. Пасля правядзення кнігазнаўчай экспертызы было прынята рашэнне перадаць выданні ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

“На свята прынята дарыць падарункі, а самы лепшы падарунак – гэта кніга”, – адзначыў падчас цырымоніі намеснік дырэктара бібліятэкі Аляксандр Суша.

Фонд “алмазу ведаў” папоўнілі такія рэдкія экзэмпляры, як “Compendium theologie moralis” (1765), “Псалтырь” (1888), “Сочинения Помяловского” (1909), “Сочинения Н.В. Гоголя. Полное собрание в одном томе” (1921).

Асаблівую ўвагу варта надаць кнізе Ф. Пшылецкага (Franciscum Przyłęcki) “Compendium theologie moralis”, якая атрымала статут гісторыка-культурнай каштоўнасці. Яна выдадзена ў 1765 годзе ў Вільні другім выданнем у друкарні ордэна піяраў (каталіцкі манаскі ордэн, які займаецца навучаннем і выхаваннем моладзі; заснаваны ў 1617 годзе і дзейнічае да нашых дзён). Гэты падручнік на лацінскай мове па тэалогіі з’яўляецца ўзорам беларускай і заходнееўрапейскай кніжнай і рэлігійнай культуры XVIII стагоддзя.

Арганізацыя “БЕЛГІПС-ЭКА” збірае кнігі, якія былі ва ўжыванні, падчас кантэйнернага збору макулатуры ў насельніцтва. Да гэтага часу кампанія падоўжыла жыццё 27 тысячам кніг, 21 тысяча з якіх пасля сартавання была перададзена ў 59 арганізацый, у ліку якіх бібліятэкі школ і ВНУ, бальніц, дзіцячыя дамы, SOS-вёскі, хоспіс, выпраўленчыя ўстановы, духоўная акадэмія.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам