21 снежня ў клубе “Боўлінг-хаус” адбыўся турнір па боўлінгу для працуючай моладзі Першамайскага раёна г. Мінска.
У турніры прыняло ўдзел 6 каманд, з розных арганізацый і ўстаноў Першамайскага раёна сталіцы. Каманды спаборнічалі ў трапнасці і сіле. Па суме балаў была вызначана лепшая зборная.
Каманда пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі паказала найлепшыя вынікі і заняла першае месца. Пераможцам былі ўручаны дыплом і каштоўныя падарункі.
Віншуем нашых спартсменаў з годнай перамогай!!!